"Сонцастаянне": 7 гадзін пазітыву і спроба пасяліць сонца ў Беларусі
Падчас фэсту Лявон Вольскі выступіць за асвятленне Беларусі, Drum
Ecstasy паспрабуе павялічыць лічбу 29 сонечных дзён на большую, а
Віталь Артыст закліча да барацьбы з глабальным пацяпленнем і грыпам Творчае аб’яднанне “Дзеці Сонца” на чале з Яўгенам Калмыковым ладзіць святкаванне зімовага сонцастаяння. Вялікі 7-гадзінны фестываль пазітыўнай музыкі пад назвай “Сонцастаянне” адбудзецца 22-га снежня ў мінскім “Рэактары”.
Паводле Яўгена Калмыкова, мэтай фестывалю з’яўляецца спроба ўгаварыць сонца свяціць часцей і ярчэй над Беларуссю дзякуючы сонечнай энергетыцы музыкаў, якія возьмуць удзел у фэсце. Хэдлайнерам імпрэзы стане вядомы Карл Хламкін і яго "ОгнеОпаснОркестр", які прывязе ў Беларусь порцыю яскравага балкан-біту. Таксама на сцэну выйдуць “Без Білета”, “ДзеціДзяцей”, “Пару Рублей”, Беня, Лявон Вольскі, Валік Грышко, Drum Ecstasy і іншыя.
Лявон Вольскі парадуе сваіх прыхільнікаў сольным выступам падчас фэсту. На яго думку, фестываль “Сонцастаянне” — неабходнае мерапрыемства для ацяплення Беларусі:
Лявон Вольскі: “Я лічу, што гэтую краіну трэба спрабаваць асвятляць. Сонца няма ў апошні месяц. Зараз кароткія дні і доўгія ночы. Таму вырашана зрабіць такі фестываль, каб крышачку ацяпліць і асвятліць нашу тэрыторыю”.
Філіп Чмыр, галоўны ідыёлаг гурта Drum Ecstasy, лічыць, што адсутнасць сонца дапамагае музыкам пачаць канцэрт раней, аднак пакутуе ад рэдкай беларускай сонечнасці:
Філіп Чмыр: “Вядома, Беларусі не хапае сонца. Што такое 29 поўных сонечных дзён! Гэта адбіваецца на тэмпераменце народа”.
Гурт Drum Ecstasy звычайна адзначае летняе Сонцастаянне канцэртамі на прыродзе. Фэст зімовага Сонцастаяння музыкі не могуць прапусціць, бо, па словах Філіпа, гэта будзе добрая магчымасць сустрэцца з калегамі і паслухаць іх музыку:
Філіп Чмыр: “Фестывалі чым добрыя — мы можам сустрэць адзін аднаго, а то заўсёды працуем і не бачымся. І, вось падчас такіх мерапрыемстваў, можна пабачыць, што таварышы робяць”.
Віталь Артыст абяцае выйсці на сцэну “Сонцастаяння” з поўным складам “Без Білета” і сыграць самыя сонечныя і пазітыўныя песні гурта з альбома “Афрыка”. Паводле Віталя, фестываль “Сонцастаянне” — сустрэча сяброў, якія маюць дачыненне да сонца:
Віталь Артыст: “Я лічу, што Жэня Калмыкоў сабраў сяброў, у першую чаргу, якім гэта ўсё цікава і неабыякава, якія, так ці інакш, нейкім бокам датычацца культу Сонца”.
На думку Віталя Артыста, адсутнасць сонца ў Беларусі наўпрост звязаная з глабальным пацяпленнем, таму людзі павінны аб’яднацца ў выратаванні планеты:
Віталь Артыст: “Хачу выказацца ідэалагічна: давайце ж усе разам выратуем нашу планету ад глабальнага пацяплення, грыпу і іншай лухты. Калі сонейка выходзіць, з ранку ўсе такія задаволеныя і радасныя, усміхаюцца, тэлефануюць адно аднаму. А калі сонца няма, усе ходзяць сумныя з нядобрымі тварамі”.
Нагадаем, фестываль пазітыўнай атмасферы і сонечнага настрою пачнецца ў 19.00 і скончыцца далёка за поўнач. Кошт квітка — 40 тысяч рублёў.