Sonic Youth выпусцяць новы альбом праз год
У інтэрв’ю NME Тэрстан Мур рассказаў пра творчыя планы
гурта. Кружэлку, як запэўніў Мур, яны плануюць выпусціць у самым пачатку наступнага
года.
Sonic Youth, ужо адыгралі дзве новыя песні — «Jams Run Free» и «Cool Thing» — на паказе мадэльера Марка Джэйкабса ў клубе Armory. Пасля шоў Тэрстан Мур сказаў, што гурт збіраецца вясной папрацаваць над новым матэрыялам.
«Мы не тусаваліся разам ужо чатыры месяцы, так што ў нас быў час адпачыць адзін ад аднаго. А што да мяне, то я наогул запоўз у падвал і адпачываў там. Зараз у нас запланавана двухтыднёвае турнэ па Аўстраліі, пасля якога мы вернемся і са свежымі галовамі засядзем за новы матэрыял», — сказаў Мур.
Нагадаем, што апошні альбом «Rather Ripped» Sonic Youth выпусцілі ў 2006 годзе.