Сотавы аператар "БеСТ" летась страціў 11 мільёнаў долараў

Чыстыя страты беларускага аператара мабільнай сувязі "БеСТ", у 2007 годзе склалі 11 мільёнаў долараў. Пра гэта паведамляецца ў матэрыялах турэцкай тэлекамунікацыйнай кампаніі Turkcell, якая сёлета ў ліпені набыла 80% акцый "БеСТ" за палову мільярда долараў, інфармуе “ПРАЙМ-ТАСС”.
Агульны прыбытак аператара летась склаў 1,6 мільёна долараў. У развіццё сеткі “БеСТ” з моманту яго адкрыцця было інвесціравана 200 мільёнаў долараў, што дазволіла забяспечыць пакрыццё 68% тэрыторыі краіны.

Турэцкі аператар плануе на працягу 10 гадоў інвеставаць у развіццё "БеСТ" не менш за 500 мільёнаў долараў. Таксама Turkcell мае намер правесці неўзабаве рэбрэндынг аператара, пасля чаго ён будзе падаваць паслугі мабільнай сувязі пад брэндам life:).

На пачатак кастрычніка 2008 года абаненцкая база аператара "БеСТ" складала 200 тысяч чалавек.