Сотні ўкраінцаў спрабуюць нелегальна перайсці ў Беларусь
Сотні ўкраінцаў спрабуюць нелегальна перайсці ў Беларусь. Пра гэта паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны. Толькі за мінулыя суткі ў Ровенскай вобласці былі затрыманыя 246 украінцаў, якія лясамі прабіраліся ў Беларусь.
Больш за палову парушальнікаў складаюць непаўналетнія. Паводле іх словаў, у нашу краіну яны ішлі для збору журавінаў. Усіх парушальнікаў адпусцілі.
Паведамляецца, што ўкраінцы звычайна збіраюць журавіны з раёне Мерлінскага палігона. Толькі з пачатку cезона на гэтым участку мяжы былі затрыманыя больш за паўтары тысячы чалавек, якія спрабавалі нелегальна перайсці мяжу альбо ўжо вярталіся з Беларусі.
У сувязі з гэтым узмоцненая ахова на ўчастку мяжы працягласцю 45 кіламетраў.
Інтэрфакс