Спачатку ён называў яго Дзіма...
На 9-я ўгодкі знікнення журналіста Змітра Завадскага Еўрарадыё прасачыла, як мяняліся за гэтыя гады выказванні кіраўніка дзяржавы па гэтай справе Нагадаем, аператар тэлеканала ОРТ знік 7 ліпеня 2000 года пры невысветленых абставінах па дарозе ў аэрапорт "Мінск-2". Ад таго часу пра лёс журналіста нічога не было вядома. Вінаватымі ў выкраданні яшчэ ў 2002 годзе былі прызнаныя чацвёра чалавек, у тым ліку двое афіцэраў спецпадраздзялення МУС "Алмаз". Аднак цела журналіста следствам не было знойдзена.
Летам 2000 года Аляксандр Лукашэнка неаднаразова казаў "сілавікам" перад тэлекамерамі: "Знайдзіце Дзіму!".
У лістападзе 2001-га, прызначаючы Віктара Шэймана генеральным пракурорам, кіраўнік дзяржавы запатрабаваў: "Вы як чалавек прэзідэнта, як першы ахоўнік, як чалавек, які груддзю некалі абараніў прэзідэнта ад кулі, вы павінны знайсці мне гэтых людзей (зніклых палітыкаў, бізнесмена і журналіста — ЕРБ) — кроў з носу, любымі сродкамі, любымі лёсамі. І найперш Дзіму".
У сакавіку 2006-га, выступаючы на Ўсебеларускім сходзе, Лукашэнка заявіў, што не памятае прозвішчаў зніклых і быў абураны, што жонак некаторых з іх прыняў амерыканскі прэзідэнт:
"Гэта ж ганьба! Ідзе перадвыбарчая кампанія, а прэзідэнт ЗША (такая імперыя ў свеце!) прымае дзвюх нашых нейкіх жанчын, не памятаю прозвішчаў, скрадзеных гэтых жонак ці каго там. Для чаго гэта робіцца? Ды ён кіраўнікоў дзяржаваў многіх не ведае, а іх прымае дзеля чаго? У піку Лукашэнку. Глядзіце, мы дэмакратызоўваць будзем і Беларусь...".
Адзначым, што 27 лютага 2006 года Джорджам Бушам былі прынятыя лідэры грамадзянскай ініцыятывы "Мы памятаем" Ірына Красоўская і Святлана Завадская.
Восенню 2008 г., гаворачы пра знікненне Змітра Завадскага ў інтэрв'ю газеце Financial times, Аляксандр Лукашэнка сказаў, што "гэтае расследаванне ніколі не закрывалася". "Гэта, па-першае. Па-другое, я неяк ужо гаварыў, Дзіма Завадскі для мяне — самая вялікая рана. Гэта абсалютны шчыры, сумленны чалавек, ён ніякіх адносінаў да палітыкі не меў. Ён некалькі разоў, я яго добра ведаў, ён некалькі разоў мяне суправаджаў як тэлеаператар у пачатку маёй прэзідэнцкай дзейнасці. Бываў у маёй рэзідэнцыі. і, памятаю, некалькі разоў за адным сталом мы вячэралі, снедалі, калі ён мяне суправаджаў. Па гэтай крымінальнай справе абвінавачванне судом вынесена. Чалавек адбывае пажыццёвае зняволенне. Але для мяне найважнейшае пытанне знайсці, калі ён загінуў, труп гэтага чалавека", — адзначыў Лукашэнка.
І яшчэ адна цытата з таго інтэрв'ю: "Калі акажацца, што суд памыліўся ці вынес няправільны вердыкт, то я буду на каленях прасіць даравання ў сваякоў, сяброў ці самога Дзімы Завадскага, калі акажацца, што ён усё яшчэ жывы".
І, нарэшце, скандальнае інтэрв'ю чатыром расійскім выданням 1 чэрвеня 2009 года, поўная версія якога была апублікаваная 10 чэрвеня ў газеце "Завтра".
"Загінулі тры чалавекі, а СМІ круцяць дагэтуль. Лукашэнка іх забіў як праціўнікаў рэжыму. Насамрэч, у двух выпадках — гэта забойствы на камерцыйнай глебе — абяцалі купіць, прадаць, не стрымалі абяцанне і былі забітыя, як гэта бывае ў паўбандыцкіх колах...", — заявіў Лукашэнка і дадаў, што след забойцаў нядаўна быў знойдзены ў Нямеччыне.
Далей ён выказаўся пра Змітра Завадскага: "Альбо Зміцер Завадскі з Першага канала. Які ён мне праціўнік, чалавек з сярэдняй адукацыяй... Чаму я мусіў быў яго знішчыць? Вы хочаце ведаць пра гэта праўду? Была ваенізаваная група ў Беларусі, ачольваная нейкім Ігнатовічам, вельмі падрыхтаваныя хлопцы са спецназу СССР. Яны паехалі ў Чачэнію падчас вайны і ваявалі на баку Масквы. Яны лазілі па скалах, сядзелі ў засадах, наводзілі жах на сепаратыстаў. Гэта была вельмі моцная, апорная група. Паваявалі і вярнуліся дахаты.
Прыязджаюць да іх Шарамет і Завадскі здымаць сюжэт для расійскага тэлебачання. У гэтым сюжэце было сказана, што вось гэтыя беларускія грамадзяне ваюць на баку чачэнскіх сепаратыстаў супраць федэральных войскаў. Узялі інтэрв'ю ў гэтага Ігнатовіча, а пасля сказалі, што ён ваяваў супраць рускіх. Шарамет выкруціўся, а Завадскага злавілі. Пачалі з мужчынскіх разборак: "навошта ж ты нас абылгаў?" І забілі Завадскага. Ігнатовіч атрымаў пажыццёвае зняволенне і знаходзіцца ў нашай калоніі. Загінуў аператар, а гэты правакатар Шарамет сядзіць у Маскве...".