Спартак Мірановіч рыхтуе сюрпрызы для немцаў і іспанцаў

Нацыянальная мужчынская гандбольная зборная Беларусі накіравалася ў Нарвегію, дзе 17 студзеня стартуе чэмпіянат Еўропы. Трэнерскі штаб на чале з галоўным трэнерам Спартаком Мірановічам адабраў 16 гандбалістаў, якія і будуць абараняць гонар Беларусі. Іх чакаюць цяжкія матчы з тытулаванымі зборнымі Нямеччыны і Іспаніі, а таксама з камандай Вугоршчыны.

Аднак Мірановіч кажа, што беларуская зборная і не думае здавацца, наадварот, збіраецца здзівіць сапернікаў тактычнымі навінкамі. 

Першы матч наша дружына правядзе 17 студзеня з нямецкай камандай, у складзе якой будзе гуляць і выхавальнік беларускага гандбола Андрэй Клімавец. 19 студзеня – гульня з іспанцамі, а 20-га – сустрэча з вугорскай зборнай.

Тры найлепшыя каманды выйдуць у наступны раўнд кантынентальнага першынства, якое завершыцца 27 студзеня.

БЕЛТА