Спартовага тэлекаментатара ўзнагародзілі адмысловым прызам КДБ

Спецыяльны прыз ад Камітэта дзяржбяспекі Беларусі атрымаў спартовы тэлекаментатар Уладзімір Навіцкі. КДБ узнагародзіў яго ў ліку найлепшых спартоўцаў як найлепшага камэнтатара біятлонных спаборніцтваў. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Белтэлерадыёкампаніі.  Нагадаем, што менавіта федэрацыю біятлону ўзначальвае цяперашні кіраўнік КДБ Юры Жадобін.

Алег Рыжанкоў ганараваны медалі за бездакорную службу, Вольга Назарава атрымала чарговае званне капітана КДБ.