Спецназ акружыў мітынгоўцаў і водзіць іх па горадзе

Спецназ акружыў прадпрымальнікаў і палітыкаў, якія сабраліся на акцыю пратэсту супраць прэзідэнцкага ўказа №760, згодна з якім ІП забаронена наймаць на працу работнікаў акрамя блізкіх сваякоў.
Спачатку мітынгоўцы планавалі сабрацца на Кастрычніцкай плошчы, аднак спецназ выціснуў усіх да Палаца Рэспублікі, пасля чаго акружыў іх. Цяпер спецназ вядзе прадпрымальнікаў і палітыкаў у бок Траецкага прадмесця.

Тым часам недалёка ад Кастрычніцкай плошчы пачынаюць збірацца людзі, якія не трапілі ў акружэнне міліцыі.