Спецназ Мінскай вобласці атрымае базу ў Ратамцы
Падраздзяленне міліцыі спецыяльнага прызначэння УЎС Мінаблвыканкама будзе базіравацца ў пасёлку Ратамка. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 1 лютага паведаміў начальнік абласной міліцыі Іван Саўчыц. Паводле яго словаў, цяпер ідзе фармаванне гэтага падраздзялення і праблемаў з камплектаваннем няма, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, што рашэнне аб стварэнні новага падраздзялення міліцэйскага спецназа было прынята кіраўніцтвам абласнога ўпраўлення ўнутраных справаў у пачатку студзеня. Чакаецца, што да нясення службы яно прыступіць у траўні. У падраздзяленні будзе каля 50 байцоў.