Спецназ перакрыў Кастрычніцкую плошчу ў Мінску
Міліцыя перакрыла Кастрычніцкую плошчу ў Мінску. На гэты момант спецназ выцясняе з плошчы ўсіх людзей. Нагадаем, а 12-й гадзіне тут мусіў распачацца мітынг прадпрымальнікаў. Як паведамляе наша карэспандэнтка Віталіна Грахоўская, пакуль на мітынг сабралося вельмі мала людзей.