Спецназаўцы сядзяць у аўтобусах і нікога не чапаюць
Спецназаўцы адышлі ад Дому ўраду і селі ў аўтобусы. Аўтобусы нікуды не з'язджаюць. Натоўп пляскае амапаўцам у далоні.
Адзін з праваахоўнікаў згубіў свой шчыт. Хлопец з натоўпу падабраў яго і аддаў шчыт амапаўцу. Амапаўцаў параўнальна няшмат. Іх далейшыя дзеянні невядомыя. Праспект Незалежнасці не перакрыты, рух транспарту не спыняецца.