Спецслужбы Малдовы рыхтуюцца да барацьбы з сепаратызмам
Так яны адрэагавалі на сакрэтную нараду прыхільнікаў еўразійскай інтэграцыі, якія маюць намер стварыць незаконныя ўзброеныя фармаванні.
Служба інфармацыі і бяспекі Малдовы заявіла аб гатоўнасці прадухіліць праявы сепаратызму, уключаючы стварэнне на тэрыторыі асобных рэгіёнаў незаконных ваенізаваных фармаванняў, паведамляе liga.net.
Раней шэраг малдаўскіх СМІ паведамілі, што ў горадзе Бельцы адбылося сакрэтнае пасяджэнне з удзелам кіраўніка аўтаноміі Гагаузія, кіраўніка Партыі рэгіёнаў Малдовы Міхаіла Фармузала і некалькіх кіраўнікоў іншых партый, якія выступаюць за еўразійскую інтэграцыю краіны. На сустрэчы абмяркоўвалася арганізацыя мітынгаў пратэсту супраць еўрапейскай інтэграцыі, а таксама стварэнне на тэрыторыі Гагаузіі ваенізаваных фарміраванняў прыхільнікаў адзінства з Расіяй.
Раней кіраўнік Гагаузіі Міхаіл Фармузал у інтэрв'ю турэцкім СМІ заявіў, што аўтаномія абвесціць сваю незалежнасць, калі Малдова падпіша Пагадненне аб асацыяцыі з ЕС 27 чэрвеня. Ён абгрунтаваў сваю заяву тым, што экспартныя пастаўкі з рэгіёну ажыццяўляюцца пераважна ў Расію, а ў выпадку асацыяцыі з ЕС аўтаномія страціць такую магчымасць.
Фота — ЕРА