Спецслужбы затрымалі палкоўніка за хабар
Супрацоўнікі спецслужбаў затрымалі камандзіра вайсковай часці 41780. Аперацыю зладзілі Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю МУС разам з аддзелам ваеннай контрвыведкі КДБ па войсках Заходняга аператыўнага камандавання. Затрыманы палкоўнік падазраецца ў атрыманні хабару ў памеры 2,5 тыс. долараў, паведамляе інтэрнэт-выданне "Ежедневник". Грошы яму перадаваў індывідуальны прадпрымальнік, які хацеў узяць у арэнду памяшканне на тэрыторыі вайсковай часці 41780.
Гродзенская міжгарнізонная вайсковая пракуратура распачала крымінальную справу.
Гродзенская міжгарнізонная вайсковая пракуратура распачала крымінальную справу.