Спецыяльнай акрэдытацыі журналістаў на выбары не будзе
МЗС Беларусі не плануе праводзіць адмысловую акрэдытацыю замежных журналістаў на прэзідэнцкія выбары. Пра гэта, па звестках Радыё "Свабода", заявіў прэс-сакратар ведамства Андрэй Савіных. Паводле яго, у Беларусі на сталай аснове працуе каля 220 журналістаў замежных СМІ, якія маюць пастаянную акрэдытацыю. Акрамя таго, штомесяц па акрэдытацыю ў МЗС звяртаецца ад 30 да 40 прадстаўнікоў замежных медыяў. Таму, лічыць Савіных, няма неабходнасці спецыяльна акрэдытоўваць замежныя СМІ на выбары.
Прадстаўнікі замежных СМІ могуць атрымаць у МЗС кароткачасовую акрэдытацыю на тэрмін да 2 месяцаў, адзначылі ў прэс-службе МЗС.
Прадстаўнікі замежных СМІ могуць атрымаць у МЗС кароткачасовую акрэдытацыю на тэрмін да 2 месяцаў, адзначылі ў прэс-службе МЗС.