Спенсер Тунік прысвяціць фотасесію чэмпіянату Еўропы

Знакаміты амерыканскі фатограф Спенсер Тунік, які праславіўся сваімі здымкамі вялікай колькасці аголеных людзей, рыхтуе новую фотасесію напярэдадні чэмпіянату Еўропы па футболе 2008 года. Як паведамляе брытанская газета Daily Mail, 11 траўня голыя мужчыны і жанчыны будуць пазіраваць на венскім стадыёне імя Эрнста Хапеля, на якім запланавана правядзенне фінальнага матчу чэмпіянату Еўропы.

Выданне паведамляе, што ўсе вакансіі для ўдзелу ў фотасесіі былі занятыя яшчэ ў пачатку сакавіка. У той жа час, пакуль не паведамляецца, якую менавіта кампазіцыю складзе вядомы фотамастак.

23 чэрвеня здымкі, зробленыя на стадыёне, будуць выстаўленыя на Карлплац у Вене. Катарына Муршэц, прадстаўнік выставачнага цэнтра Kunsthalle Wien, заявіла, што ідэя Туніка ідэальна адлюстроўвае камандны дух гульні і атмасферу стадыёна.

Яна дадала, што ніхто "не імкнецца пабіць мексіканскі рэкорд, калі ў 2007 годзе Тунік сфатаграфаваў 18 тысяч аголеных людзей".

Нагадаю, што чэмпіянат Еўропы па футболе пройдзе з 7 па 29 чэрвеня на стадыёнах Аўстрыі і Швейцарыі.

Фота: www.cripo.com.ua