Spice Girls пішуць сінгл
Чуткі пра ўз’яднанне гурта Spice Girls пачалі з'яўляцца з новай сілай. Справа ў тым, што двух удзельніц калектыву бачылі разам каля дому
прадзюсара калектыву Рычарда Стэнарда ў Брайтане. Джэры Холіўэл і Эма
Бантон далі падставу для плётак, што гурт плануе паўтарыць поспех
ўз’яднаных Take That, і ў якасці першай ластаўкі плануюць запісаць новы
сінгл.
Паводле газеты News Of The World, спявачкі ў захапленні ад будучых перспектываў і спадзяюцца ўжо на Раство зноў завяваць сусветныя чарты. Астатнія ўдзельніцы каманды - Мэл Сі, Вікторыя Бэкхэм і Мэл Бі плануюць далучыцца да сваіх калегаў у студыі крыху пазней, як толькі ў іх з’явіцца дзеля гэтага вольны час.
Дадам, што Мэл Сі занятая сваімі новымі праектамі на тэлебачанні, Вікторыя Бэкхэм - пераездам у Лос-Анджэлэс, а Мэл Бі - высвятленнем адносінаў з Эдзі Мэрфі, які адмаўляецца прызнаць нованароджаную дачку спявачкі сваім дзіцяці.
Фота: www.boolsite.net