Spice Girls распачалі сусветны тур

Стартаваў сусветны канцэртны тур гурта Spice Girls, які 2 снежня выступіў у Ванкуверы.
Шоў калектыву, усе квіткі на якое былі распрададзеныя, наведалі 20 000 гледачоў. На першым уз’яднальным выступе Spice Girls пабывалі футбаліст Дэвід Бэкхэм (муж удзельніцы гурта Вікторыі, таксама вядомай пад мянушкай Posh Spice) і канадская спявачка Аўрыл Лавін.

Сцэнічныя касцюмы ўдзельніцам калектыву стварыў італьянскі дызайнер Раберта Кавалі.

У межах тура Spice Girls плануюць даць яшчэ 45 канцэртаў: 18 у Паўночнай Амерыцы, 21 у Еўропе, тры ў Азіі і па адным у Аўстраліі, Паўднёваафрыканскай Рэспубліцы і Аргентыне. Дакладныя даты апошніх шасці шоў на сённяшні дзень не вядомыя.

Нагадаю, што ў лістападзе 2007 года выйшаў альбом Spice Girls: Greatest Hits, у які ўвайшлі 13 кампазіцый, у тым ліку новыя песні Voodoo і Headlines.

Фота: www.pudelek.pl