Спілберг не мае намеру здымаць рымейк “Олдбоя”

Рэжысёр Стывен Спілберг не збіраецца здымаць поўны рымейк вядомай карэйскай карціны “Олдбой”, як аб гэтым паведамлялі раней СМІ. Гаворка ідзе аб цалкам новай карціне, у аснове якой будзе серыя коміксаў. Як паведамляе рэсурс Film School Rejects, такая заява была зроблена Ўілам Смітам напярэдадні прэм’еры новага фільма “Сем жыццяў”. “Мы як раз гэтым займаемся, але гэта не спроба проста перанесці фільм на амерыканскую глебу, гэта пераасэнсаванне першакрыніцы - арыгінальнага коміксу, паводле якога быў зняты карэйскі фільм. так што гэта не адаптацыя”, - сказаў Сміт. Ён таксама пацвердзіў, што Спілберг ужо набыў правы на серыю графічных навэлаў.

Нагадаем, што ў карэйскай карціне гаворка ішла аб чалавеке, які правёў без якіх бы то ні было прычын у зняволенні 15 гадоў, а затым быў раптам выпушчаны на волю і ўстаў на шлях помсты невядомым "назіральнікам". У свой час карціна была аблашчаная канскім журы і асабіста яго старшынёй Квэнцінам Таранцінам.

Фота: кадр з карэйскага фільма "Олдбой"