Спілберг прапанаваў Клінту Іствуду трылер
Стывен Спілберг і яго партнёры па студыі DreamWorks прыступілі да
перамоваў з Клінтам Іствудам: ветэрану кіно прапанавана стаць рэжысёрам
містычнага трылера "Hereafter" ("Па тым боку"). Па звестках Variety, выпрабавальны сцэнар напісаны Піцерам Морганам ("Фрост супраць Ніксана", "Каралева") яшчэ ў сакавіку 2008 года, да "разводу" DreamWorks з Paramount.
Змест карціны трымаецца ў таямніцы, але крыніцы, блізкія да праекту, сцвярджаюць, што гаворка ідзе пра нешта падобнае на "Шостае пачуццё".
Стывен Спілберг раней прадзюсаваў два фільмы Клінта Іствуда: "Сцягі нашых бацькоў" і "Лісты з Івадзімы".
Фота: www.russianla.com