Спісы абмежаванага доступу ў інтэрнэт так і не з'явіліся
На сённяшні дзень спіс сайтаў, якія мусяць фільтраваць беларускія правайдары, не з'явіўся. Адкрыты спіс абмежаванага доступу на сайце Дзяржаўнай інспекцыі па электрасувязі (БелДзІЭ) пустуе. Таксама яшчэ 31 жніўня пуставаў і закрыты спіс для правайдараў. Кіраўнік кампаніі NSYS Аляксей Колб кажа, што ніякія спісы да іх яшчэ не паступалі. Тое ж пацвердзіў і прэс-сакратар "Белтэлекаму" Аляксей Федарынчык.
Федарынчык: "У БелДзІЭ падаюць гэтыя спісы дзяржаўныя структуры, але пакуль пра гэтыя спісы нічога не чуваць".
Нагадаем, што з 1 верасня беларускія правайдары мусілі пачаць фільтраваць доступ да сайтаў, унесеных у "чорны спіс".