Спісы прадпрыемстваў, куды прыйдзе дзяржкантроль, выкладуць у інтэрнэце
У інтэрнэце могуць з'явіцца спісы прадпрыемстваў і арганізацый, куды прыйдуць праверуі Камітэта дзяржкантролю. Новаўвядзенне запланаванае на наступны год. Напрыклад, на Гродзеншчыне, як паведамляе газета "Вечерний Гродно", ужо складаюцца спісы на першае паўгоддзе 2010 года. Іх адправяць у рэспубліканскі КДК. І ўжо ў Мінску вырашаць, калі і як іх апублікаваць у інтэрнэце.