Справа гульца БАТЭ Сівакова можа вырашыцца ў бліжэйшыя дні
Гендырэктар італьянскага "Кальяры" Франчэска Мароку заявіў, што яго клуб блізкі да падпісання кантракта з 21-гадовым паўабаронцам барысаўскага БАТЭ Міхаілам Сіваковым. "Мы вельмі блізкія да здзелкі. Магчыма, кантракт будзе падпісаны ўжо ў бліжэйшыя дні", - прыводзіць словы Мароку сайт esport.by. Дарэчы, італьянская прэса піша, што сума трансфера складае 800 тысяч еўра, інфармуе "Прессбол".
Нагадаем, учора сітуацыю з Сіваковым пракаментаваў гендырэктар ФК БАТЭ Міхаіл Дземянцэвіч. Паводле яго слоў, італьянскі клуб не быў гатовы заплаціць усю суму кампенсацыі за футбаліста (каля 500 тыс. еўра). Ён спаслаўся на агентаў, якія вялі перамовы з італьянцамі.