Справаздачна-выбарны Алімпійскі сход ізноў перанесены

Запланаваны на 20 сакавіка справаздачна-выбарны Алімпійскі сход перанесены на пазнейшы тэрмін. Прычынай пераносу ў Нацыянальным алімпійскім камітэце называюць шчыльны графік Аляксандра Лукашэнкі, які ўзначальвае НАК. Раней сход быў перанесены з 16 студзеня на 20 сакавіка. Першы віцэ-прэзідэнт НАК Генадзь Аляксеенка патлумачыў гэта тым, што не ва ўсіх спартовых федэрацыях, дзе чакаецца змена кіраўнікоў, адбыліся справаздачна-выбарныя канферэнцыі.

БелаПАН