Справаздачу Беларусі па правах працоўных ўхвалілі 5 краінаў са 183
"Высокую ацэнку беларускай справаздачы [па выкананні Канвенцыі №87 Міжнароднай арганізацыі працы. – Еўрарадыё] далі прадстаўнікі Венесуэлы, Індыі, Ірана, Кітая і Расіі", - паведаміў на брыфінгу 10 чэрвеня прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных. На практыцы гэта азначае, што Беларусі зноў адмовілі ў вяртанні гандлёвых прэферэнцыяў Еўрасаюза. Гэтымі днямі ў Жэневе праходзіць 99-я сесія Міжнароднай арганізацыі працы (МАП). У ёй прымаюць удзел прадстаўнікі 183 краінаў. Беларускую дэлегацыю ачоліла міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна. Беларускіх працаўнікоў прадстаўляе старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Леанід Козік, а наймальнікаў – старшыня Канферэнцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Анатоль Харланаў.
"Камітэт прыняў да ведама інфармацыю ўрада, пазітыўна ацаніў вынікі трохбаковага савета па пытаннях удасканалення заканадаўства ў сацыяльна-працоўнай сферы і заклікаў працягнуць працу па забеспячаэнні Канвенцыі №87", – адзначыў Савіных.
Нагадаем, па выніках расследавання Адміністрацыйнага Савета МАП з 2003 года Беларусь 5 разоў уносілі ў спецпараграф арганізацыі як краіну, дзе груба парушаюцца правы прафсаюзаў. У 2007 годзе ў сувязі з сістэматычным парушэннем Канвенцый 87 і 98 МАП Еўрасаюз выключыў Беларусь з Агульнай сістэмы прэферэнцый. Выключэнне стала другім выпадкам у гісторыі пасля дыктатарскай Бірмы.