Справу Абрамавых аб высяленні будуць пераглядаць
Сёння Брэсцкі абласны суд вынес вердыкт у справе аб высяленні без прадастаўлення жылля сямейства Абрамавых. Рашэнне суда Ленінскага раёна Брэста прызнанае няпраўным, а справа накіраваная на новы разгляд. Даследаванне абставінаў справы заняло каля дзвюх гадзінаў. 24-гадовая
Жанна Абрамава і маці трох дачок Інга Абрамава даводзілі, што жывуць у
аспрэчанай камунальнай службай ЖРЭУ кватэры з 1989 г., што дом у
вёсцы, куды маці сямейства фармальна выпісалася дзесяць гадоў таму
назад, прыдатны толькі для пражывання летам.
Старшыня калегіі спн. Хоцька завастрала ўвагу на фармальных момантах: плошча дома ў вёсцы, дзе прапісаная маці сямейства, дэталі з хваробы бабулі сясцёр Абрамавых, якая ў апошнія гады жыцця фактычна страціла дзеяздольнасць.
Адвакатка спн. Бяспаленкава павярнула фокус разгляду на іншае. Яна сцвердзіла, што прадметам разгляду павінна быць незаключэнне дамовы аб паднайме паміж уласнікам кватэры, КУП ЖРЭУ, і Жаннай Абрамавай пры жыцці наймальніцы кватэры, яе бабулі. Не было дамовы – няма і падставы забіраць кватэру, бо тым самым за Жанай Абрамавай прызнаны статус члена сям’і.
Нечаканым чынам падтрымка прыйшла з боку пракуроркі спн. Васілевіч. Яна ў сваім выступе адзначыла, што суд першай інстанцыі недастаткова даследаваў справу, нарабіў памылак у ацэнцы матэрыяльнага права. Вердыкт суда паўтарыў гэтую выснову.

На здымку: пракурорка Васілевіч
Зала суда была запоўненая брэсцкімі дэмакратамі, якія прыйшлі падтрымаць Абрамавых. Выканаў сваё абяцанне быць і кіраўнік Руху «За свабоду” Аляксандр Мілінкевіч. Ён сказаў “Еўрарадыё”: – Не трэба нікому дзякаваць. Лічу рашэнне суда цалкам правільным. Нельга высяляць дзіця, пагатоў хворае, змушаць яго ехаць некуды ў вёску…

На здымку: Абрамавы і А.Мілінкевіч ля суда
Палітычны змест барацьбы ў судзе застаўся збольшага незаўважным. Быў толькі адзін «палітычны» кур'ёз: Абрамава-старэйшая прадаставіла суду даведку, што яны галасавалі па месцы фактычнага пражывання, а прадстаўніца КУП ЖРЭУ падала ў суд дакумент, што Абрамавы ніколі не хадзілі на галасаванне.
Нагадаем, што кватэру ў жанчын сталі забіраць не пасля смерці бабулі тры гады таму, а летась увесну, пасля затрыманняў апазіцыйна настроеных сясцёр Абрамавых і шматлікіх рэляцыяў сродкаў масавай інфармацыі.
Пасля суда Інга Абрамава сказала карэспандэнту "Еўрарадыё": – Спадзяваліся, што з першага разу суд разбярэцца, а так…Чакаць можна чаго заўгодна. Можа быць, што гэта толькі часовая перамога.
Адвакатка спн. Бяспаленкава сыходам задаволеная і чакае, што новы судовы разгляд у судзе першай інстанцыі прывядзе да чаканага: КУП ЖРЭУ абавяжуць заключыць дамову аб найме з Жанай Абрамавай, і ў кватэры зарэгіструюць шасцігадовую Машу.
На здымку ўверсе: Абрамавы і кіраўнік Брэсцкага АГП Мікалай Коўш пасля суда.
Здымкі Юльяна Навуміка