Справы затрыманых расіянаў суд разгледзіць у панядзелак

Справы расіянаў, затрыманых 19 снежня на плошчы Незалежнасці ў Мінску, у панядзелак паўторна разгледзіць сталічны гарадскі суд. Пра гэта паведаміў РИА Новости сакратар амбасады Расіі Вадзім Гусеў. На судзе будзе прысутнічаць расійскі консул. Па словах сакратара амбасады, расійскія дыпламаты штодня наведваюць у пастарунках сваіх суайчыннікаў. Нейкіх просьбаў і заўвагаў ад вязняў не паступала.