Спроба самаспалення ў Лідзе

Здарэнне адбылося раніцай у нядзелю. У рэанімацыю Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы прывезлі мужчыну са шматлікімі апёкамі галавы, рук, шыі, пярэдняй часткі грудной клеткі.

Як інфармуе "Интерфакс-Запад", апёкі ён атрымаў пры спробе суіцыду: абліў сябе бензінам і падпаліў. Учыніў мужчына гэта па месцы свайго жыхарства.