Спроба суіцыду ў гомельскай бальніцы (фота)
Здарэнне адбылося днямі ў Гомельскай інфекцыйнай клінічнай бальніцы.
25-гадовая жанчына стаяла ў акне трэцяга паверху, пры гэтым ніякіх патрабаванняў яна не высоўвала, але пагражала скокнуць уніз. Медыкі сведчылі, што яна знаходзіцца ў неадэкватным стане.
На месца выклікалі міліцыянтаў, выратавальнікаў, якія разгарнулі пад акном "куб жыцця". Сумеснымі высілкамі ўдалося адцягнуць увагу жанчыны і ў гэты момант яе схапілі выратавальнікі, паведамляе прэс-служба МНС.

Фота — mchs.gov.by