Спявачка Руся прадала свае дрэды за 300 долараў
Айчынны шоў-біз запісаў у сваю гісторыю чарговае дасягненне. У Беларусі з’явіліся фетышысты, гатовыя выкласці за асабістыя рэчы сваіх музычных куміраў кругленькую суму
Першапраходцай у нованароджаным фетыш-руху сталася спявачка Руся, якая прадала ўласныя дрэды аднаму са сваіх фанатаў за 300 долараў.
Як патлумачыла Еўрарадыё сама аб’ект фанатызму, прычына гэткага гучнага кроку абсалютна трывіяльная — пустыя кішэні ды нясплочаныя пазыкі.
Руся: “Існуе такі стэрэатып, нібы "зоркі беларускага шоў-бізнэсу" такія даволі заможныя людзі. Дык вось, гэта няпраўда. Сталася так, што мне ўвогуле не было за што аплочваць тэлефон, Інтэрнэт-сувязь — нават ежу не было за што купіць. І тут з’явіўся адзін мой прыхільнік, які набыў мае дрэды за 300 долараў”.
Ужо легендарным айчынным фетышыстам №1 стаў мінскі інтэрнаўт pomidor_sp, вядомы як стваральнік Інтэрнэт-радыё “Говорящие помидоры”. Адданы фанат сённяшняй вакалісткі гурту “Akana-NHS”, даведаўшыся пра гаротны стан Русі, сам прапанаваў ёй здзелку. А набытыя дрэды збіраецца калі-небудзь уплесці ва ўласныя валасы.
Pomidor_sp: “Калі Руся мне сказала, што такая сітуацыя і незразумела, што рабіць, я сам прапанаваў ёй гэткую своеасаблівую дапамогу. І да таго ж, я хачу заплесці іх з цягам часу, калі ў мяне адрастуць якія-небудзь валасы”.
Фота Tarantino