Спявак Віктар Бялан пазбавіўся імя "Дзіма Білан"

Спявак Віктар Бялан не мае права выступаць пад сцэнічным імем "Дзіма Білан", паведамілі ў "Адвакацкай калегіі Паўла Астахава". У прэс-рэлізе калегіі, распаўсюджаным у Маскве ў пятніцу, гаворыцца, што паводле ўчорашняга рашэння Арбітражнага суда сталіцы Расіі спеваку Віктару Бялану адмоўлена ў пазове да кампаніі "Старпро".

Спявак спрабаваў аспрэчыць дамову, згодна з якой прадзюсар Юрый Айзеншпіс перадаў свае правы на праект "Дзіма Білан" кампаніі "Старпро".

"Пасля больш як пяцімесяцовага судовага разгляду Арбітражны суд вынес рашэнне аб неабгрунтаванасці дамаганняў В.Бялана і поўнасцю адмовіў яму ў пазове", - гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Акрамя таго, у ім адзначаецца, што Арбітражны суд пацвердзіў правы кампаніі "Старпро" на сцэнічную выяву, імя і праект "Дзіма Білан", а таксама правамернасць усіх патрабаванняў па выкананні прадзюсарскіх дамоваў.

У паведамленні "Адвакацкай калегіі Паўла Астахава" таксама адзначаецца, што раней прынятыя рашэнні Харашэўскага і Савёлаўскага раённых судоў Масквы, а таксама Майскага гарадскога суда Кабардзіна-Балкарыі, якія пацвердзілі правы спадкаемца Ю.Айзеншпіса — кампаній "Старпро" і "Союзконцерт" на творы, якія ўзніклі ў рамках музычнага праекту "Дзіма Білан".

Фота: starsecret.ru