Спявак Яраслаў Еўдакімаў прыбраў плот і вярнуў захопленую зямлю

60 сотак зямлі ў Мінскай вобласці мусіў вызваліць спявак Яраслаў Еўдакімаў. Высветлілася, што яе ён самавольна захапіў і далучыў да сваіх 20 сотак.

Спеваку давялося прыбраць плот. Пра гэта паведаміў Камітэт дзяржаўнага кантролю.

Тым часам пачаўся знос пабудоваў на захопленых зямельных участках каля вадасховішча ў Раўбічах. Яшчэ ў канцы 2006 года, паводле пастановы пракуратуры, грамадзяне мусілі самі знесці пабудовы, але нічога не зрабілі.

Зараз пад бульдозеры пойдзе нават тэнісны корт, пабудаваны ў 13 метрах ад вады.

Інтэрфакс