Спёка застанецца да канца тыдня

Па прагнозах Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі, 3 жніўня ў Беларусі месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы 14—20°С, днём 29—34°С. Па паўднёвым усходзе ўдзень тэмпература падымецца да 35—37°С. 4—5 жніўня сіноптыкі прагназуюць па краіне пераменную воблачнасць з дажджамі, перадае БелаПАН. Вецер будзе парывісты, прычым парывы будуць дасягаць 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы 17—22°С, ўдзень 29—34°С. Па ўсходзе Беларусі чакаецца спякота да 35—38 градусаў.

Пахаладае хіба што ў нядзелю.