Срэбра на Кубку Яндэкса атрымаў беларус Антон Мартысевіч
Завяршыўся фінал IX і апошняга Кубка Яндэкса па пошуку ў інтэрнэце. Сёлета "Чалавекам, які знайшоў усё" стаў Максім Сідараў з Тальяці. Ён заняў апошнюю вакансію ў Кубку ўладальнікаў Кубкаў, які адбудзецца ў наступным годзе. Срэбраным прызёрам стаў Антон Мартысевіч з Мінску (Беларусь), а бронзавым — Алег Маранкоў з Базеля (Швейцарыя). Пераможца фіналу павінен быў за 39 хвілін адказаць на максімальную колькасць пытанняў. Чэмпіён знайшоў адказы на 7 з іх.
Кубак па пошуку ў інтэрнэце — спаборніцтва, якое прыдумалі ў пошукавай сістэме Яндэкс у 2001 году. З тых часоў турніры па пошуку праходзілі ў розных рэгіёнах і з рознай аўдыторыяй. Сёлета Кубак Яндэкса праводзіўся ў апошні раз.
www.cybersecurity.ru