Стаць грамадзянінам Беларусі можна за 150 тысяч еўра
Атрымаць беларускае грамадзянства можна, інвеставаўшы ў эканоміку краіны 150 тысяч еўра. Пра гэта паведамляе дэпартамент па грамадзянству і міграцыі МУС.
Замежнік пасля інвеставання 150 тысяч атрымае від на жыхарства ў нашай краіне, а пасля сямі гадоў пражывання ў Беларусі і выхаду са свайго грамадзянства такі чалавек зможа атрымаць беларускае грамадзянства. Як паведамляе БЕЛТА, такія прэцэдэнты ўжо маюцца, хоць іх і не шмат.