Стадыён для БАТЭ пабудуюць славенцы

Славенская кампанія OFIS arhitekti адабраная ў якасці распрацоўшчыка праекту па будаўніцтве футбольнага стадыёна для барысаўскага клуба БАТЭ. Стадыён будзе здадзены ў Барысаве ў першай палове 2012 года. Заказчыкамі будаўніцтва з'яўляюцца клуб БАТЭ, а таксама ўрад Беларусі, паведамляе "Ежедневник".

Новы барысаўскі стадыён будзе мець больш 12 тысяч месцаў для гледачоў, 620 VIP-месцаў, 100 прэс-месцаў і 800 парковачных месцаў.

Непасрэдна футбольная арэна будзе адпавядаць 4 зоркам па стадыённай класіфікацыі УЕФА. Пры стадыёне будзе таксама створаная камерцыйная інфраструктура, разлічаная на правядзенне розных мерапрыемстваў, не звязаных са спортам.