Стала вядомай дата выхаду «Joy Division»
Карціна «Joy Division», якая распавядае пра легендарны англійскі гурт, з'явіцца ў брытанскім пракаце 2 траўня. Рэжысёрам фільма стаў Грант Джы, які працаваў раней над канцэртнікам
Radiohead «Meeting People Is Easy».
Дадам, што "Joy Division" выйдзе пасля яшчэ аднаго фільма пра гурт рэжысёра Антона Корбійна, які называецца «Control».
Але калі ў апошнім сюжэт быў пабудаваны на гісторыі жыцця франтмэна гурта Ена Керціса, які скончыў жыццё самагубствам у 1980 годзе, то ў новым фільме расказваецца гісторыя самога гурта.
У «Joy Division» прадстаўленыя рарытэтныя канцэртныя здымкі, асабістыя фатаграфіі музыкаў і іх інтэрв'ю, а таксама інтэрв'ю набліжаных да гурта асоб, а таксама размовы з дырэктарам лэйбла Factory Records Тоні Уілсанам і бельгійскай журналісткай Анік Онар, якая была палюбоўніцай Керціса.
Дадам, што бас-гітарыст Пітэр Хук, які застаўся не вельмі задаволеным фільмам Корбійна, ужо назваў «Joy Division» «выдатнай альтэрнатывай «Кантролю».
Фота: www.factmagazine.co.uk