Сталі вядомыя намінанты на "Оскар"
У Лос-Анджалесе абвясцілі назвы фільмаў-намінантаў на самую прэстыжную ў свеце кінапрэмію - "Оскар". Традыцыйна спіс прэтэндэнтаў абвясціў прэзідэнт Акадэміі Сід Гэйніс.
Гэтым разам яму дапамагала актрыса Кэці Бэйтс.
Лідэрамі сярод намінантаў сталі фільмы "Няма месца старым" і "Нафта", прадстаўленыя ў васьмі катэгорыях кожны.
У намінацыі "лепшы фільм" змагаюцца карціны "Нафта", "Няма месца старым", "Адкупленне", "Джуна" і "Майкл Клейтан".
Фільм "12" расійскага рэжысёра Мікіты Міхалкова стаў адной з пяці замежных карцін, якія трапілі ў лік намінантаў прэміі Амерыканскай кінаакадэміі. Таксама на "Оскара" ў катэгорыі "лепшы замежны фільм" прэтэндуюць "Бафор" (Ізраіль), аўстрыйскі фільм "Фальшываманетчыкі", польскі "Катынь" і казахстанскі "Мангол".
У пяцёрцы лепшых рэжысёраў названыя: Джэйсан Рэйтман і фільм "Джуна", браты Ітан і Джоэл Коэны і "Няма месца старым", Пол Андерсон і "Нафта", Тоні Гілрой з карцінай "Майкл Клейтан" і Джуліян Шнабель "The Diving Bell and the Butterfly".
На званне лепшага акцёра прэтэндуюць Джордж Клуні, Дэніэл-Дэй Люіс, Джоні Дэп, Томі Лі Джонс і Віга Мартэнсэн.
У спіс намінантак на "Оскар" за лепшую жаночую ролю патрапілі Кэйт Бланшэт за ролю ў "Каралеве: Залатое стагоддзе", Джулі Крысці "Далёка ад яе", Марыён Кація "Жыццё ў ружовым колеры", Лаура Ліні (The Savages) і Элен Пэйдж "Джуна".
Нагадаю, што прэміі кінаакадэміі будуць уручаныя 24 лютага 2007 года ў Лос-Анджалесе ў кінатэатры "Кодак". Весці цырымонію будзе вядучы гумарыстычнага ток-шоў Джон Сцюарт.
Усяго "Оскары" будуць уручаныя ў 24 намінацыях.
Фота: www.flixster.com