Сталі вядомыя сябры журы "рок-каранацыі-2007"

Галоўных беларускіх рок-герояў 2007 года назавуць прадзюсары, дырэктары найбуйнейшых фэстываляў, прадстаўнікі радыёстанцыяў і тэлеканалаў, журналісты і музычныя крытыкі. Агулам у склад журы сёлета трапілі 16 чалавек. Упершыню ў гісторыі цырымоніі экспэртная рада «Рок-Каранацыі» будзе міжнароднай. Вырашаць, які рок-гурт стаў лепшым, будуць:

Сяргей Анішчанка (дырэктар фестывалю «Рок-Кола»)
Тацяна Заміроўская (музычны аглядальнік «Белорусской газеты»)
Радэк Дамброўскі (арганізатар фестывалю «Басовішча»)
Сяргей Будкін (галоўны рэдактар парталу «Тузін Гітоў»)
Давід Блюўштэйн (прадзюсар фестывалю be2gether)
Віктар Сямашка (музычны журналіст, радыё Юністар)
Зьміцер Падбярэзскі (музычны журналіст)
Юры Цыбін (заснавальнік цырымоніі «Рок-Каранацыя»)
Віталь Супрановіч (кіраўнік лэйблу БМА-груп)
Валік Грышко (рэдактар MTV у Беларусі)
Максім Жбанкоў (журналіст, культуролаг)
Маша Яр (музычны рэдактар «Аўтарадыё»)
Павел Кашырын (арганізатар рок-канцэртаў)
Віктар Пазнякоў (мэнэджэр беларускага каталогу кампаніі West Records)
Кацярына Пытлева (музычны журналіст, Першы музычны канал)
Віктар Гольцаў (кіраўнік лэйблу Go-records)

Інфармацыя паводле Тузіна гітоў

На фота пераможцы 2006 года гурт Rasta