Сталічныя малаказаводы не атрымалі гродзенскага малака
Сельгаспрадпрыемствы краіны ў першым паўгоддзі 2008 года недапаставілі мінскім малаказаводам 4,4 тыс. тон малака. Па словах генеральнага дырэктара Дзяржаўнага вытворчага аб'яднання "Мінскгархарчпрам" Глафіры Ермаковіч, малаказаводам трэба 160 тыс. тон, а ў Мінск пастаўлена 155,6 тыс. тон малака, або 97,3% дзяржзамовы.
Асноўны аб'ём сыравіны сёлета сталічныя малочныя заводы атрымлівалі з Мінскай вобласці — 154,3 тыс. тон малака, або 112% дзяржзамовы. А падвяла сталічных перапрацоўшчыкаў Гродзенская вобласць: адтуль у Мінск пастаўлена толькі 697 тон малака замест запланаваных 24,5 тыс. тон.
"Мінск-навіны"