Сталічныя медыкі перайшлі на ўзмоцнены рэжым працы

Медыцынская служба Мінска ўжо чацвёрты дзень працуе ва ўзмоцненым рэжыме працы. Гэта звязана з правядзеннем святочных мерапрыемстваў у гонар Дня Перамогі.  Вось што распавёў старшыня Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Дзмітрый Піневіч:

"Сфармаваны ўсе запасы медыкаментаў, таму стацыянарнае звяно мы лічым гатова да магчымых наступстваў. Што да працы ў месцах правядзення масавых мерапрыемстваў, то ў нас будзе працаваць больш 100 брыгад хуткай дапамогі. Вядома ж адмысловую ўвагу мы будзем надаваць нашым ветэранам. Пачынаючы ад паглыбленых аглядаў іх і заканчваючы суправаджэннем. Гэта значыць кожная раённая дэлегацыя ветэранаў, якая прыбывае на парад, будзе суправаджацца ўласнай медычнай брыгадай".


Акрамя таго ў лякарнях Мінску сфармаваны 600 рэзервовых коек. 9 клінік сталіцы ўзмоцненыя 2 хірургічнымі і рэанімацыйнымі брыгадамі.