Сталічныя мужчыны намагаюцца пазбавіцца лапавухасці

У Мінску штогод узрастае колькасць пластычных аперацый.  Як паведамілі ў сталічным клінічным цэнтры пластычнай хірургіі і медыцынскай касметалогіі, найбольш папулярныя пластыка павекаў (каля паловы ўсіх аперацый), пазбаўленне лапавухасці, падцяжка скуры твару і шыі, пластыка носа.

У апошнія гады ўсё большую папулярнасць набываюць аперацыі па павелічэнні грудзей. Сярэдні пацыент цэнтра – жанчына 45 гадоў.

13-15% ад тых, хто звярнуўся, - гэта мужчыны. Яны, дарэчы, найбольш і скардзяцца на лапавухасць.

БелаПАН