Сталонэ аштрафавалі за ўвоз забароненых прэпаратаў

Сіднейскі суд аштрафаваў вядомага галівудскага кінаакцёра Сільвестра Сталонэ амаль на 2,5 тысячы долараў за ўвоз у Аўстралію забароненых фармацэўтычных сродкаў. У лютым мытнікі аэрапорта Сіднея знайшлі ў яго багажы мноства ампул з гармонамі росту, а таксама з гармонамі, што стымулююць павелічэнне мышачнай масы. Увоз у Аўстралію падобных прэпаратаў, якія лічацца допінгам, забаронены.

Сталонэ цалкам прызнаў сваю віну. У пісьмовым звароце ў суд ён запэўнівае, што здзейсніў "жудасную памылку", паколькі павінен быў згадаць аб прэпаратах у мытнай дэкларацыі. Адвакат кіназоркі растлумачыў, што яго кліент ужывае гармоны па загадзе лекараў.

Улічваючы тое, што Сталонэ не стаў адмаўляць сваю віну, суд вырашыў прысудзіць яго да невялікага штрафу, але пры іншых акалічнасцях гэтая сума магла быць ў некалькі раз больш.

Паведамляе “Інтэрфакс”