Сталоне падпісаў кантракт на здымкі працягу Рэмба і Рокі
Сільвестр
Сталоне падпісаў кантракт на здымкі і рэжысуру двух новых фільмаў — пятай
часткі “Рэмба” і працягу стужкі “Рокі”. Такую дамову акцёр склаў з прадзюсарам
карціны “Рэмба IV” Дэні Дымбартам і яшчэ двума супрадзюсарамі.
Зараз студыя “Nu Image/Millennium Films” разглядае адразу некалькі сцэнароў да працягаў камерцыйных хітоў “Рэмба IV” і “Рокі Бальбоа”. Першы сцэнар будзе гатовы да восені 2008 года, здымкі карціны пачнуцца таксама ў гэтым годзе.
У 2006 годзе Сталлоне напісаў сцэнар і зняў карціну “Рокі Бальбоа”, шостую частку франшызы “Рокі”. Карціна студыі MGM сабрала ў пракаце $70 млн пры бюджэце ў $24 млн.
У студзені 2008 года на экраны выйшаў “Рэмба IV”, зарабіўшы для студыі Lionsgate $25 млн за першыя 10 дзён пракату. Сцэнар для "Рэмба", у якім ён адыграў ролю галоўнага героя, Сталоне таксама напісаў самастойна. Акрамя таго, яму дасталося рэжысёрскае крэсла.
Дэні Дымбарт з'яўляецца таксама прадзюсарам фільма “По” (“Poe”), прысвечанага жыццю амерыканскага пісьменніка і паэта Эдгара Алана По. Тут Сталоне выступіць у якасці рэжысёра стужкі.