Сталонэ паклікаў Бэкхэма згуляць за Джона Рэмба
Сільвестр Сталонэ, які з'яўляецца вялікім фанатам футбаліста Дэвіда
Бэкхэма, заявіў, што жадаў бы запрасіць любімага спартоўца паўдзельнічаць у
здымках наступнай стужкі пра Джона Рэмба. Пра гэта акцёр, рэжысёр, сцэнарыст і супрадзюсар нядаўна выпушчанага ў
свет “Рэмба IV” паведаміў падчас дыстрыбуцыі сваёй карціны.
"Я ведаю, што Дэвід і без кінематографа ўспрымаецца як суперзорка. Але ўсё ж я маю намер запрасіць яго зняцца са мной у новым фільме "Рэмба", дзе ён бы змог выявіць сябе, пажыўшы ў джунглях некалькі месяцаў. У кожным разе, я разглядаю такую магчымасць", - адзначыў акцёр, піша News de stars.
Тым часам з самім Сталонэ зараз вядзе перамовы кампанія Сinematical пра яго ўдзел у сіквеле фільма “Скалалаз”. Раней Сільвестр Сталонэ падпісаў кантракт на здымкі і рэжысуру двух новых фільмаў — пятай часткі “Рэмба” і працягі стужкі “Рокі”.
Фота: kp.ru, frillr.com