Стан былога прэм'ер-міністра Ізраілю Арыэля Шарона рэзка пагоршыўся

Таксама паведамляецца, што каля месяца таму Шарону зрабілі нейкую аперацыю, пасля якой яго стан быў стабільным да нядаўняга часу. Цяпер ён знаходзіцца ў медыцынскім цэнтры Хаіма Шыба ў Тэль-а-Шомеры. З ім знаходзяцца яго родныя.



У верасні 2013 года Шарону зрабілі аперацыю ў брушной поласці, выкліканую праблемамі з унутрывенным жыўленнем. У студзені ў часе тэстаў быў зафіксаваны высокі ўзровень актыўнасці мозгу Шарона — ён рэагаваў на выявы родных, на запіс голасу сына і на дотыкі.



85-гадовы Арыэль Шарон знаходзіцца ў коме пасля перанесенага ў студзені 2006 года інсульту. Ён займаў пасаду прэм’ер-міністра з 2001 года. Яго пераемнікам стаў Эхуд Ольмерт.