Стан Нэльсана Мандэлы застаецца крытычным

Урад ПАР паведамляе, што экс-прэзідэнт краіны Нэльсан Мандэла знаходзіцца ў крытычным стане. Час ад часу ён робіцца нестабільным.

Нэльсан Мандэла, які кіраваў барацьбой з апартэідам у Паўднёвай Афрыцы, знаходзіцца ў лякарні з лёгачнай інфекцыяй з чэрвеня. 18 ліпеня ён сустрэў на бальнічнай койцы сваё 95-годдзе, перадае BBC

У 1994 году Мандэла стаў першым чарнаскурым прэзідэнтам ПАР. Гэта адбылося ў выніку першых у гісторыі краіны выбараў, у якіх маглі ўдзельнічаць кандыдаты ўсіх колераў скуры.