Стан Рыгора Барадуліна стабільна цяжкі
Рыгор Барадулін па-ранейшаму знаходзіцца ў рэанімацыі ў лякарні кіраўніцтва справамі прэзыдэнта. У яго левабаковае запаленьне лёгкіх з ацёкамі, і ў сувязі з гэтым стан стабільна цяжкі, паведаміла Радыё “Свабода” са словаў жонкі, Валянціны Міхайлаўны. Як ужо згадвала Еўрарадыё, народны паэт знаходзіцца ў асобнай палаце, да яго нікога не пускаюць. Паводле Валянціны Міхайлаўны, лекары чакаюць, пакуль пройдзе інкубацыйны пэрыяд, і пакуль ніякіх прагнозаў ня робяць.
У рэанімацыю лечкамісіі Барадулін трапіў увечары 14 лютага.
У рэанімацыю лечкамісіі Барадулін трапіў увечары 14 лютага.