Станцыю метро "Кастрычніцкая" зачынілі на рэканструкцыю
9 чэрвеня станцыя сталічнага метро "Кастрычніцкая" зачынілася на рэканструкцыю. Рэканструкцыя працягнецца да 1 верасня. Увесь гэты час станцыя "Купалаўская" будзе працаваць. Каб мінчукі маглі пазбыцца нязручнасцяў, звязаных з рэканструкцыяй, уводзіцца аўтобусны маршрут № 33. Ён звяжа станцыі "Інстытут культуры" і "Плошча Перамогі". Праезд у аўтобусе бясплатны.
Дарэчы, аўтобусы па гэтым маршруце з сённяшняга дня ходзяць кожныя дзве-тры хвіліны.
БелаПАН
Дарэчы, аўтобусы па гэтым маршруце з сённяшняга дня ходзяць кожныя дзве-тры хвіліны.
БелаПАН