Станцыю метро "Шабалаўскую" ў Маскве зачынілі з-за задымлення
Рух цягнікоў у метро ідзе ў штатным рэжыме, станцыю яны праходзяць без прыпынку. Але ў мэтах бяспекі "Шабалаўская" зачыненая на ўваход і выхад.
Як паведамляе РІА "Новости", каля 6 гадзін раніцы паводле маскоўскага часу выратавальнікі атрымалі паведамленне пра задымленне. На месцы выратавальнікі выявілі, што загарання няма. У выніку кароткага замыкання з'явілася нязначнае задымленне.
Звестак пра пацярпелых не паступала. Плошча задымлення склала 100 квадратных метраў.
Паведамляецца, што пасажыраў ад станцыі дастаўляюць аўтобусы.
Фота — ria.ru