Старшына АМАПа загінуў, спрабуючы паступіць у групу "Альфа"

У лякарні, не прыходзячы ў прытомнасць, памёр супрацоўнік мінскага АМАПа. Смяротную траўму 25-гадовы міліцыянт атрымаў падчас тэставых выпрабаванняў для прыёму на службу ў групу "А" ("Альфа") КДБ, паведамляюць "Беларускія навіны".
Трагедыя здарылася 6 кастрычніка падчас спарынгу па рукапашным боі. Кандыдату на службу ў "Альфе" супрацьстаяў дасведчаны інструктар. Міліцыянт прапусціў удар у галаву і ў стане комы быў дастаўлены ў лякарню, дзе ў яго дыягнаставалі чэрапна-мазгавую траўму.

Медыкі рабілі ўсё магчымае, але выратаваць пацярпелага не змаглі. Ён памёр 10 лістапада. У праваахоўных органах здарэнне не каментуюць, спасылаючыся на праверку, якую вядзе цяпер пракуратура.

Сваякі не атрымаюць страхоўку за смерць міліцыянта, бо траўму ён атрымаў у вольны ад службы час.